Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусы ўзялі сярэбраныя і бронзавыя медалі на алімпіядзе па інфарматыцы ў Баку

Грамадства 13.08.2019 | 12:51
Фота з архіва
Фота з архіва

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская каманда ўзяла сярэбраныя і бронзавыя медалі на Міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы (International Olympiad in Informatics, IOI), якая прайшла ў Баку 4-11 жніўня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.

Па выніках удзелу ў алімпіядзе на рахунку беларусаў два сярэбраныя і два бронзавыя медалі. Каманда складалася з чатырох пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы 2018/2019 навучальнага года. У яе ўвайшлі навучэнцы ліцэя БДУ і віцебскай гімназіі нумар 8, а таксама выпускнікі сярэдняй школы нумар 2 Лунінца і гімназіі нумар 1 Брэста. Кіравалі камандай выкладчыкі Белдзяржуніверсітэта.

Паспяховай для прадстаўнікоў Беларусі стала і міжнародная алімпіяда па астраноміі і астрафізіцы (IOAA), якая прайшла 2-10 жніўня ў гарадах Кестхей і Хевіз у Венгрыі. Беларусы заваявалі дзве бронзавыя ўзнагароды, у тым ліку адну ў камандных спаборніцтвах, для ўдзелу ў якіх аб'ядноўваюцца прадстаўнікі розных краін.

У Міжнароднай алімпіядзе па астраноміі і астрафізіцы прынялі ўдзел 260 прадстаўнікоў з 47 краін свету. У каманду Беларусі ўвайшлі пяць чалавек, у тым ліку з ліцэя БДУ, сярэдняй школы нумар 2 Гомеля і гімназіі нумар 1 Жодзіна. Усе яны пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па астраноміі ў 2018/2019 навучальным годзе. Кіравалі камандай выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

IOI - адно з найбольш прэстыжных інтэлектуальных спаборніцтваў навучэнцаў па праграміраванні. У 2019 годзе ў алімпіядзе прынялі ўдзел 327 удзельнікаў з 87 краін свету. Упершыню яна адбылася ў 1989 годзе ў балгарскім горадзе Правец. IOI праходзіць у два туры, у кожным з іх навучэнцы індывідуальна рашаюць па тры задачы, выкарыстоўваючы некалькі моў праграміравання.

IOAA - штогадовае спаборніцтва навучэнцаў, якое складаецца з трох тураў: тэарэтычнага, аналізу даных, а таксама наглядальнага (простым вокам, з дапамогай тэлескопа, у планетарыі). Туры праводзяцца на працягу некалькіх дзён, на выкананне заданняў адводзіцца ад 45 хвілін да 5 гадзін.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка ўкусаў змей У Беларусі жывуць тры віды змей: вуж, мядзянка, гадзюка звычайная (адзіная ядавітая).