.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2021, 15:36

"Беларуснафта" ў 2021 годзе пабудуе тры АЗС і 13 рэканструюе

Фота з архіва
Фота з архіва

20 студзеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. "Беларуснафта" штогод абнаўляе сетку АЗС. У гэтым годзе кампанія плануе ўзвесці тры АЗС, маштабна рэканструяваць 13 дзеючых аб'ектаў і мадэрнізаваць гандлёвыя залы больш як 50 аўтазаправак, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Чакаецца, што новыя аўтазаправачныя станцыі з'явяцца ў сталіцы і Мінскай вобласці, дзе ёсць патрэбнасць у пашырэнні сеткі. "Паводле папярэдніх планаў, у другім паўгоддзі прадпрыемства "Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт" увядзе ў эксплуатацыю АЗС на 13-14 км трасы М3 Мінск - Віцебск (пасёлак Бараўляны Мінскага раёна)", - расказалі ў прэс-службе.

Яшчэ два аўтазаправачныя мультыкомплексы восенню ўзвядуць у сталіцы. Прадпрыемства "Беларуснафта-Мінскаўтазапраўка" плануе пабудаваць АЗС на скрыжаванні вуліц Убарэвіча і Ташкенцкай, а таксама на аўтадарозе Р65 Заслаўе - Дзяржынск - возера каля вёскі Захарычы.

"Значная рэканструкцыя, а гэта, як правіла, поўная перабудова дзеючага аб'екта, закране 13 АЗС ва ўсіх абласцях краіны", - падкрэслілі ў прэс-службе. Адна з іх - аўтазаправачная станцыя нумар 21 у Гомелі па вул. Дакутовіч - пасля маштабных работ паўстане ў фармаце "магазін каля дома", які ўпершыню прымяняецца ў гандлёвым сегменце сеткі заправак "Беларуснафты".

Прадоўжыцца ў рэгіёнах і актыўная мадэрнізацыя гандлёвых залаў АЗС. Такія работы плануецца правесці на 53 прыдарожных аб'ектах. Пасля мадэрнізацыі аўтазапраўкі набудуць сучасны выгляд, будуць дапоўнены запатрабаванымі паслугамі і стануць максімальна зручнымі для кліентаў.

"Прамысловы каталог фірменнага стылю сеткі АЗС "Беларуснафта" на 2020-2025 гады - аснова для будаўніцтва і рэканструкцыі прыдарожных аб'ектаў. Прытрымліваючыся канцэпцыі, аўтазапраўкі будуць уяўляць сабой мультыкомплексы з вялікім выбарам запатрабаваных тавараў і паслуг па прынцыпе "ўсё ў адным". Акцэнт зроблены на спадарожным сэрвісе, высокім узроўні абслугоўвання і камфорце", - дадалі на прадпрыемстве.

Сетка аўтазаправачных станцый кампаніі "Беларуснафта" налічвае больш за 570 АЗС ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Штогод кампанія будуе і маштабна рэканструюе да 20 аб'ектаў, трансфармуючы іх у сучасныя мультыкомплексы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі