Фота з архіва
9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вучоныя Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі завяршаюць работу над стварэннем буйнамаштабнай карты расліннасці Прыпяцкага Палесся. Аб гэтым у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар навуковай установы Дзмітрый Грумо.
"Палессе - адзін з любімых рэгіёнаў вучоных. Наша каманда толькі вярнулася з экспедыцыі па Нацыянальным парку "Прыпяцкі". У наступным годзе ў лютым у Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў плануем прэзентаваць для ўсяго Прыпяцкага Палесся буйнамаштабную карту расліннасці - вынік шматгадовай работы. Гэта самая дэталёвая карта за ўсю гісторыю вывучэння Палесся", - расказаў Дзмітрый Грумо.
Таксама ў наступным годзе супрацоўнікі Інстытута ўдзеляць увагу развіццю сістэмы асабліва ахоўных запаведных тэрыторый у сувязі са змяненнем рэжыму гаспадарання, маніторынгу інвазіўных відаў, гібелі лясоў. На асаблівым кантролі - чарнобыльская зона. "Правядзём наземны і дыстанцыйны маніторынг лакалізацыі экалагічных праблем (усыханне лясоў, пажары, распаўсюджванне інвазіўных відаў), даследуем пытанні дынамікі расліннага покрыва за пасляаварыйны перыяд з распрацоўкай прагнозу дынамікі", - адзначыў Дзмітрый Грумо.
У планах на бліжэйшую пяцігодку - новае раяніраванне расліннага покрыва з улікам яго сучаснай структуры, навуковае суправаджэнне развіцця турызму ў рэгіёне, практыка-арыентаваныя навуковыя даследаванні па аднаўленні шыракалістых лясоў, стварэнні сістэм наземнага і дыстанцыйнага маніторынгу прыродных экасістэм Палесся і інш.
"Палессе - адна з жамчужын нашай краіны - павінна стаць прыкладам рацыянальнага выкарыстання і аховы ўнікальных прыродных комплексаў", - сказаў Дзмітрый Грумо.-0-