Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 лютага 2021, 13:32

Беларускія вучоныя створаць айчынную тэхналогію вытворчасці проціпухлінных прэпаратаў

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія вучоныя створаць айчынную тэхналогію вытворчасці проціпухлінных прэпаратаў, паведаміў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў.

"Акадэмія навук будзе ўдзельнічаць у рэалізацыі ўсіх "праектаў будучага". Гэта наша місія - быць у першых радах даследчыкаў. Так, па адным такім праекце - "Біятэхналогіі для фармацэўтыкі" - акадэмія выступіць адказным заказчыкам. Ён нацэлены на стварэнне тэхналогій і вытворчасцей новых лекавых сродкаў і іх кампанентаў. Прадугледжаны таксама мерапрыемствы па клінічных выпрабаваннях, сертыфікацыі і рэгістрацыі гэтых сродкаў. Мы створым айчынную тэхналогію вытворчасці проціпухлінных прэпаратаў, дзеючым рэчывам якіх з'яўляюцца монакланальныя антыцелы. Будзе арганізавана доследна-прамысловая вытворчасць", - расказаў Уладзімір Гусакоў.

На акадэмічным прадпрыемстве "Акадэмфарм" будуць выпускацца антырэтравірусныя прэпараты, прэпараты для лячэння нервовай сістэмы, хваробы Альцгеймера, вірусных гепатытаў, касцёва-мышачных захворванняў, бранхіяльнай астмы, трамбозу, эмбаліі і іншых. Плануецца таксама стварэнне базы патэнцыяльных РНК-маркераў сацыяльна значных захворванняў. Яна будзе выкарыстоўвацца ў навуковым цэнтры нанамедыцыны для лячэння і прафілактыкі анкалагічных, інфекцыйных і іншых хвароб. Акрамя таго, вялікая работа вядзецца па распрацоўцы метадаў генетычнай пашпартызацыі пацыентаў для развіцця персаніфікаванай медыцыны.

У планах і развіццё электроннай аховы здароўя. "Будуць створаны камп'ютарызаваныя сістэмы падтрымкі дыягностыкі пульманалагічных і анкалагічных захворванняў у выглядзе вылічальных вэб-сэрвісаў, а таксама размеркаваная дзяржаўная медыцынская інфармацыйная сістэма для ўстаноў аховы здароўя з падтрымкай прыняцця рашэнняў урачоў на базе тэхналогіі нейронных сетак", - адзначыў старшыня Прэзідыума НАН.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі