Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 красавіка 2022, 12:11

Беларускія ВНУ распрацуюць свае стратэгіі развіцця навукі

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія ВНУ ў бліжэйшы час распрацуюць свае стратэгіі развіцця навукі. Аб гэтым заявіў 27 красавіка журналістам міністр адукацыі Андрэй Іванец падчас форуму "Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі. НЦІУ - 30 гадоў", які праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бліжэйшы час кожны ўніверсітэт Беларусі распрацуе сваю стратэгію развіцця навукі, адзін з раздзелаў якой прысвечаны развіццю абароны аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, а таксама іх выкарыстанню ў рэальным сектары эканомікі. У нас ёсць добрыя прыклады, узяць хаця б рэалізацыю ў галіне распрацовак новых лекавых прэпаратаў. Толькі тэхнапарк пры БДУ за мінулую пяцігодку атрымаў імпартазамяшчальны эфект у больш як $40 млн па патэнтах, якія зарэгістраваны ў Японіі, ЗША. Гэта сведчыць аб тым, што нашы распрацоўкі запатрабаваны, у тым ліку і на сусветным рынку", - сказаў міністр.

Андрэй Іванец адзначыў, што развіццё ўніверсітэцкай навукі - адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Міністэрства адукацыі. "Кожны пяты патэнт на вынаходства карыснай мадэлі - патэнт вучоных Мінадукацыі. У нас ёсць універсітэты, якія з'яўляюцца лідарамі ў краіне па колькасці патэнтаў. Напрыклад, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Гэта сведчыць аб тым, што ў нас развіваецца не толькі фундаментальная навука, але і прыкладны напрамак. Таму галоўная задача - забяспечыць эфектыўную камерцыялізацыю ўсіх існуючых распрацовак", - падкрэсліў ён.

Форум "Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі. НЦІУ - 30 гадоў" прымеркаваны да Сусветнага дня інтэлектуальнай уласнасці і юбілею Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці. У мерапрыемстве прымаюць удзел кіраўніцтва Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Міністэрства адукацыі, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Еўразійскага патэнтнага ведамства Еўразійскай патэнтнай арганізацыі, Федэральнай службы па інтэлектуальнай уласнасці РФ і Дэпартамента эканамічнага супрацоўніцтва Выканаўчага камітэта СНД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі