Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 ліпеня 2019, 18:52

Беларускія ВНУ публікуюць кошт навучання ў 2019/2020 навучальным годзе

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некаторыя беларускія ВНУ размясцілі на сваіх сайтах кошт навучання ў 2019/2020 навучальным годзе. У іх ліку Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка, паведамляе БЕЛТА.

Так, у БНТУ кошт навучання на першым курсе вагаецца ў залежнасці ад спецыяльнасці ад Br3380 да Br3605 за год. На сайце ВНУ пакуль няма інфармацыі аб расцэнках для студэнтаў астатніх курсаў.

У БДЭУ незалежна ад спецыяльнасці першакурснікам давядзецца аплаціць Br2564, студэнтам другіх-чацвёртых курсаў - Br2463, пяцікурснікам - Br1092 за год. У Акадэміі кіравання "цэннік" адзін на ўсіх студэнтаў - Br3,2 тыс.

У БДПУ кошт на спецыяльнасцях з вывучэннем замежнай мовы вар'іруецца ад Br1966 для выпускнога курса да Br2666 для першага. Даражэй за ўсё абыдзецца навучанне для студэнтаў-першакурснікаў, якія выберуць спецыяльнасці "музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія", "музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура" - Br2,8 тыс.

Прымаць дакументы ВНУ будуць з 12 па 17 ліпеня. З 15 лістапада па 5 снежня - на завочную форму ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю. Прыём дакументаў ад грамадзян, якія вырашылі паступаць на платнае аддзяленне і не будуць здаваць уступныя іспыты непасрэдна ў саміх ВНУ, будзе весціся з 12 ліпеня па 4 жніўня. З 12 па 14 ліпеня могуць падаваць дакументы выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці.

Унутраныя ўступныя іспыты ў ВНУ Беларусі пройдуць з 18 па 26 ліпеня, з 6 па 15 снежня - ва ўстановах вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю. Тэрміны залічэння за кошт сродкаў бюджэту - па 28 ліпеня (за выключэннем ваенных устаноў вышэйшай адукацыі), на платнай аснове - па 6 жніўня (за выключэннем некаторых ваенных ВНУ і культуры).-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі