
12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія ВНУ 12 ліпеня пачынаюць прымаць дакументы ад абітурыентаў, паведамляе БЕЛТА.
Прымаць дакументы на бюджэтныя месцы і для навучання на платнай аснове ў абітурыентаў будуць па 17 ліпеня.




З 15 лістапада па 5 снежня будзе ажыццяўляцца прыём дакументаў ад тых, хто паступае на завочную форму атрымання адукацыі ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю.






Графікі прыёму дакументаў у абітурыентаў, якія паступаюць у ВНУ для атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове і здаюць уступныя испыты, выглядаюць так:
з 12 па 31 ліпеня - у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС;
з 12 ліпеня па 2 жніўня - у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў;
з 12 ліпеня па 4 жніўня - у іншых установах вышэйшай адукацыі.
Выпускнікі профільных класаў (груп) педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці, змогуць падаць дакументы ў ВНУ з 12 па 14 ліпеня.
Абітурыентам трэба будзе асабіста прадаставіць у прыёмную камісію дакумент, які засведчвае асобу, заяву, што запаўняецца па ўзоры, выдаваемым ВНУ, дакумент аб адукацыі, на падставе якога паступае малады чалавек. У пакет дакументаў уваходзяць таксама сертыфікаты ЦТ, медыцынская даведка, дакументы, якія пацвярджаюць ільготы, калі такія ёсць, і фатаграфіі. Іх форма і колькасць устанаўліваюцца ВНУ.
З 18 ліпеня пачынаюцца ўступныя іспыты ў ВНУ для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту і на платнай аснове.
Залічэнне на бюджэт прадоўжыцца па 28 ліпеня, у сілавых ВНУ - па 24 ліпеня, у творчых - па 28 ліпеня. На платнае аддзяленне ў звычайных ВНУ будуць залічаць па 6 жніўня, у сілавых - па 2 жніўня, у творчых - па 3 жніўня. Завершыцца ўступная кампанія 6 жніўня.-0-