Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 чэрвеня 2019, 21:19

Беларускія ваенныя падпісалі кантракт з Уралвагонзаводам на мадэрнізацыю танкаў

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія ваенныя падпісалі кантракт з карпарацыяй "Уралвагонзавод" на мадэрнізацыю танкаў Т-72Б, паведамілі БЕЛТА ў Мінабароны Беларусі.

Сустрэча членаў дэлегацыі беларускіх Узброеных сіл з прадстаўнікамі расійскай карпарацыі "Уралвагонзавод" прайшла ў час міжнароднага ваенна-тэхнічнага форуму "Армія-2019".

"Вынікам сустрэчы стала падпісанне кантракта, які прадугледжвае мадэрнізацыю 11 танкаў Т-72Б да ўзроўню Т-72Б3 у 2019-2020 гадах, - праінфармавалі ў Мінабароны. - Акрамя таго, падпісаны кантракт з навукова-вытворчай карпарацыяй "Іркут" аб даабсталяванні самалёта Як-130 пад устаноўку бартавога комплексу абароны "Талісман" беларускай вытворчасці. Ён дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць абароны машыны ад зенітна-ракетных комплексаў і авіяцыйных ракетных комплексаў перахвату".

Карпарацыя "Уралвагонзавод" з 2015 года паспяхова выконвае мадэрнізацыю танкаў Т-72Б для беларускай арміі. Танкі Т-72Б3 з прыцэлам беларускай вытворчасці "Сасна У" сёння перасягаюць усе замежныя аналагі па крытэрыі "кошт-эфектыўнасць" не менш чым у два разы.

Як паведамлялася, міжнародны ваенна-тэхнічны форум "Армія-2019" праходзіць у падмаскоўным горадзе Кубінка 25-30 чэрвеня. Удзеліл у ім прымаюць больш за 1,5 тыс. прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу, вядучыя канструктарскія бюро і навукова-даследчыя інстытуты. Прадстаўлены больш за 27 тыс. узораў прадукцыі і тэхналогій. Беларусь на зброевы форум дэлегавала каля 20 арганізацый і кампаній рознай формы ўласнасці і ведамаснага падпарадкавання. Арганізацыі беларускага ВПК прывезлі больш за 250 узораў прадукцыі ваеннага прызначэння, прычым многія дэманструюцца ўпершыню.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі