Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 жніўня 2019, 12:03

Беларускія ваенныя пачалі пагрузку тэхнікі для адпраўкі на вучэнне "Шчыт Саюза - 2019" у РФ

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падрыхтоўка да сумеснага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Шчыт Саюза - 2019" уваходзіць у актыўную фазу. Беларускія ваенныя пачалі пагрузку тэхнікі для яе адпраўкі ў Ніжагародскую вобласць, да месца правядзення манеўраў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве абароны.

"Падраздзяленням інжынерных войскаў і атраду забеспячэння правапарадку Мінскай ваеннай камендатуры трэба будзе першымі адправіцца на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі", - праінфармавалі ў Мінабароны.

Усяго ў вучэнні прымуць удзел больш за 4 тыс. беларускіх ваеннаслужачых, звыш 30 танкаў, 80 баявых браніраваных машын, каля 50 рэактыўных сістэм залпавага агню, гармат і мінамётаў, а таксама каля 15 самалётаў і верталётаў.

Сумеснае аператыўнае вучэнне "Шчыт Саюза - 2019" пройдзе з 13 па 19 верасня на палігоне Заходняй ваеннай акругі Узброеных Сіл Расіі Муліна ў Ніжагародскай вобласці і стане завяршальным этапам двухгадовага цыкла сумеснай баявой падрыхтоўкі ўзброеных сіл дзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі