Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 кастрычніка 2021, 17:12

Беларускія ваенныя на вучэнні "Эшалон-2021" адпрацоўваюць пытанні маттэхзабеспячэння

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія ваеннаслужачыя ў ходзе спецыяльнага вучэння з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння "Эшалон-2021", што праходзіць у рамках вучэння з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ "Баявое братэрства-2021", адпрацоўваюць пытанні арганізацыі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

"Сумесна з часцямі і падраздзяленнямі Калектыўных сіл адпрацаваны пытанні запраўкі тэхнікі ў палявых умовах. За 15 мінут было запраўлена 28 адзінак тэхнікі. Прымянялася новая машына АТЗ-12, якая можа адначасова заправіць 8 адзінак тэхнікі", - расказалі ў ведамстве.

Ад беларускага боку ў вучэнні прымае ўдзел зводны ўзвод матэрыяльнага забеспячэння 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады і пяць адзінак тэхнікі. Ваеннаслужачыя ўзвода размяшчаюць асабовы склад, абсталёўваюць месцы пражывання і харчавання, забяспечваюць захоўванне тэхнікі і маёмасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі