Фота "Ваяр"
20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія ваенныя пакарылі Эльбрус. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
У ведамстве расказалі, што гара пакарылася ваеннаслужачым 51-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады. Яны разгарнулі сцяг Рэспублікі Беларусь і сцяг ракетных войскаў і артылерыі на вышыні 5642 метры.-0-