Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 верасня 2024, 13:02

Беларускія ваеннаслужачыя адпрацуюць новыя тактычныя прыёмы на вучэннях АДКБ у Кыргызстане

Фота "Ваяр"
Фота "Ваяр"
4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія ваеннаслужачыя адпраўляюцца ў Кыргызстан на вучэнні АДКБ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінабароны. Беларускія ваенныя прымуць удзел у камандна-штабным вучэнні з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ "Узаемадзеянне-2024", спецыяльным вучэнні з сіламі і сродкамі разведкі "Пошук-2024", вучэнні з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння войскаў АДКБ "Эшалон-2024". Манеўры пройдуць на палігоне вучэбнага цэнтра "Эдэльвейс" Узброеных Сіл Кыргызстана. На вучэннях будуць адпрацаваны задачы з укараненнем новых тактычных прыёмаў і вопыту баявых дзеянняў.

У вучэннях прымуць удзел кантынгенты ад узброеных сіл, міністэрстваў унутраных спраў і МНС дзяржаў АДКБ, а таксама аператыўныя групы Сакратарыята і Аб'яднанага штаба АДКБ.

Кіруе беларускай групоўкай на ўсіх этапах вучэнняў першы намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі Андрэй Маціевіч.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі