Скрыншот відэа МНС
3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У М'янме ратавальнікі, кінолагі і медыкі беларускага выратавальнага ведамства кругласутачна ліквідуюць наступствы землетрасення і дапамагаюць людзям. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МНС.
"У лагер беларускіх ратавальнікаў па дапамогу прыйшлі мясцовыя жыхары: дзіця ўпала з мапеда і пашкодзіла нагу. Урачы атрада апрацавалі рану і даставілі хлопчыка ў шпіталь МНС Расіі для далейшага хірургічнага ўмяшання. Таксама дапамога медыкаў МНС спатрэбілася на месцы правядзення аварыйна-выратавальных работ двум мясцовым ратавальнікам, якія атрымалі раны ў працэсе работы па расчыстцы завалаў", - расказалі ў ведамстве.
Для ліквідацыі наступстваў разбуральнага землетрасення ў М'янме задзейнічана тры работнікі цэнтра медыцынскага забеспячэння Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння "ЗУБР". Адзін з іх пастаянна дыслацыруецца ў базавым лагеры, дзе аказвае медыцынскую дапамогу, а таксама кругласутачны маніторынг за станам здароўя членаў каманды да і пасля правядзення аварыйна-выратавальных работ на рабочых участках. Два іншыя медыкі ўваходзяць у склад пошукава-выратавальных каманд. Яны аказваюць медыцынскую дапамогу пацярпелым пасля выяўлення іх у завале, медыцынскае суправаджэнне ў час і пасля іх выратавання, назіраюць за жыццёвымі паказчыкамі да перадачы пацярпелага мясцовым экстранным медыцынскім службам, а таксама праводзяць маніторынг стану здароўя і аказваюць медыцынскую дапамогу членам выратавальнай каманды і пошукавым сабакам.

"У нашай кампетэнцыі аказанне дапамогі непасрэдна ў зоне надзвычайнай сітуацыі: імабілізацыя, правядзенне процішокавых мерапрыемстваў, абязбольванне. Усе неабходныя медыкаменты і абсталяванне ў нас ёсць з сабой. У тым ліку і складанае медыцынскае абсталяванне. Таксама ёсць неабходныя запасы антысептыкаў, сродкаў дэзынфекцыі і абеззаражвання вады для забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнай стабільнасці ў месцах часовай дыслакацыі і выканання санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў", - адзначыў урач рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння "ЗУБР" МНС Беларусі Юрый Гелеклідзі.-0-

Фота МНС