Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 кастрычніка 2021, 14:25

Беларускія праваахоўнікі з пачатку года накіравалі ў Расію больш за 150 хадайніцтваў аб выдачы людзей

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 150 хадайніцтваў аб выдачы людзей накіравана ў Расію з пачатку года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Генпракуратуры Беларусі.

"Генеральная пракуратура Расіі з'яўляецца асноўным партнёрам у пытаннях міжнародна-прававога супрацоўніцтва. Асноўны аб'ём прававой дапамогі па крымінальных справах (78,8 працэнта) запытаны менавіта ў Расійскай Федэрацыі. Так, у мінулым перыядзе 2021 года ў Расію накіравана 154 хадайніцтвы аб выдачы асоб для прыцягнення да крымінальнай адказнасці або выканання прыгавору, а таксама звыш 4 тыс. просьбаў аб аказанні прававой дапамогі па крымінальных справах", - адзначылі ў наглядным ведамстве.

Істотнае значэнне мае дапамога расійскіх калег па абароне парушаных правоў беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў, у тым ліку ў частцы спагнання пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці за пастаўленыя тавары. Гэта работа дае магчымасць у шэрагу выпадкаў дабівацца выканання абавязацельстваў нядобрасумленнымі контрагентамі.

Рабочая сустрэча генеральнага пракурора Беларусі Андрэя Шведа з генеральным пракурорам Расіі Ігарам Красновым праходзіць сёння ў Мінску. Удзельнікі абмяркоўваюць пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ведамстваў, уключаючы экстрадыцыю, меры па зніжэнні пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай запазычанасці, процідзеянне экстрэмізму. У цэнтры ўвагі таксама аспекты расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны час.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі