Сцяг Нядзеля, 21 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 чэрвеня 2024, 10:48

Беларускія прадпрыемствы могуць атрымаць заказы на мільярды расійскіх рублёў ад авіябудаўнічай галіны РФ

5 чэрвеня, Іркуцк /Кар. БЕЛТА/. Беларускія прадпрыемствы могуць атрымаць заказы на мільярды расійскіх рублёў ад авіябудаўнічай галіны Расіі. Аб гэтым расказаў журналістам генеральны дырэктар расійскай Аб'яднанай авіябудаўнічай карпарацыі Юрый Слюсар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Юрый Слюсар адзначыў, што неаднаразова бываў у Беларусі, таму не па чутках ведае, што авіябудаўнічую галіну ў краіне не проста захавалі, але і прадаўжаюць развіваць. Расійскі бок гатовы маштабаваць супрацоўніцтва ў гэтай сферы, паколькі перад краінай цяпер стаяць вялікія задачы. Калі раней беларускія прадпрыемствы займаліся ў асноўным рамонтам і мадэрнізацыяй авіяцыйнай тэхнікі, вытворчасцю невялікай наменклатуры камплектуючых, то цяпер ідзе размова аб значным пашырэнні магутнасцей.

"Гэта мільярды (расійскіх. - Заўвага БЕЛТА) рублёў - той заказ, які мы тэарэтычна можам размясціць на беларускіх авіяцыйных прадпрыемствах. Гэта дэталі, агрэгаты, з якіх будуць збірацца самалёты. Тры-пяць мільярдаў рублёў штогод", - удакладніў Юрый Слюсар.

Паводле яго слоў, размова ідзе аб вытворчасці пасажырскіх і транспартных самалётаў.

Як паведамлялася, 5 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў рамках візіту ў Іркуцкую вобласць наведаў Іркуцкі авіяцыйны завод. Прадпрыемства нацэлена на пашырэнне вытворчай кааперацыі з Беларуссю, таму тэма рэалізацыі сумесных праектаў у авіябудаванні стала асноўнай у час візіту кіраўніка дзяржавы.

"Мы хочам быць уманціраваны ў вашы працэсы па высокіх тэхналогіях. І гэта павінна быць наша агульнае - Беларусь і Расія не павінны дзяліць. Як мы часта гаворым, тавар Саюзнай дзяржавы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі