Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускія парламентарыі 13 чэрвеня разгледзяць у першым чытанні праект закона аб персанальных даных

Грамадства 12.06.2019 | 18:28
Фота з архіва
Фота з архіва

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў 13 чэрвеня разгледзіць у першым чытанні праект закона "Аб персанальных даных". Усяго ў пералік пытанняў уключана 16 законапраектаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У першым чытанні плануецца разгледзець таксама папраўкі ў законы аб пажарнай бяспецы і аб прававым рэжыме тэрыторый, што падпалі пад радыеактыўнае забруджванне ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Другое чытанне пройдзе па праектах аб змяненні Крымінальнага кодэкса, закона аб процідзеянні экстрэмізму. Акрамя таго, парламентарыі разгледзяць папраўкі ў закон аб аўтарскім праве і сумежных правах. У парадку дня пасяджэння ратыфікацыя шэрага міжнародных дагавораў.

Як паведамлялася, праект закона "Аб персанальных даных" - новы для Беларусі дакумент. Комплекснага нарматыўнага прававога акта, які рэгламентаваў бы парадак абыходжання з персанальнымі данымі, у краіне пакуль няма. Законапраект прызначаны ліквідаваць гэты прабел і забяспечыць абарону правоў і свабод грамадзян пры зборы, апрацоўцы, распаўсюджванні або прадастаўленні іх персанальных даных.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Змяненне меж Мінска У мэтах развіцця тэрыторыі, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, змяняюцца межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.