Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2023, 12:34

Беларускія палярнікі павіншавалі краіну з Днём навукі

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія палярнікі павіншавалі краіну з Днём навукі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН Беларусі.

Начальнік 15-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў ад імя ўсёй каманды павіншаваў вучоных, даследчыкаў і работнікаў навуковай сферы краіны з Днём навукі, які адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня.

"Беларусі, калектыву Нацыянальнай акадэміі навук, а таксама даследчым арганізацыям нашай краіны ёсць чым ганарыцца. Навуковыя работы, адкрыцці і прарыўныя тэхналогіі беларускіх вучоных шырока вядомыя ва ўсім свеце, а імёны соцень ураджэнцаў нашай краіны ўпісаны ў гісторыю Сусветнага навуковага прагрэсу", - адзначылі палярнікі.

Таксама ў пасланні падкрэсліваецца, што сёння навуковая супольнасць Беларусі з'яўляецца магутнай рухаючай сілай, якая стварае надзейны фундамент для дынамічнага развіцця і працвітання нашай краіны.

"Дзякуй вам за адданасць навуцы, за вашу актыўную, мэтанакіраваную работу, за ўклад у айчынную і сусветную навуку! Жадаем міру і дабрабыту, моцнага палярнага здароўя і шчасця, вялікіх магчымасцей і прарываў, смелых ідэй і ўчынкаў, увасаблення ў жыццё вялікіх мэт і памкненняў, геніяльных думак і адкрыццяў у інтарэсах нашай краіны і Сусветнага навуковага прагрэсу!" - сказана ў віншаванні.

Урачысты старт 15-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі быў дадзены ў НАН Беларусі 21 кастрычніка 2022 года. У Антарктыду адправіліся 12 чалавек. У складзе экспедыцыі - навуковыя супрацоўнікі НАН Беларусі (Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў, Інстытута фізікі, Інстытута прыродакарыстання, ДНВА "НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах"), БДУ, Белгідрамета і іншых арганізацый. У камандзе ёсць спецыялісты, якія пабывалі ўжо ў Антарктыдзе і тыя, хто адправіцца на лядовы кантынент упершыню. Беларускія палярнікі пачалі навуковыя даследаванні ў Антарктыдзе ў лістападзе 2022 года. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі