ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 снежня 2023
Мінск -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лістапада 2023, 16:19

Беларускія палярнікі пачалі рэалізацыю навуковых праграм у Антарктыдзе

Фота НАН Беларусі
Фота НАН Беларусі

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія палярнікі пачалі рэалізацыю ключавых навуковых праграм. У гонар адкрыцця 16-га антарктычнага сезона на флагштоках Беларускай антарктычнай палявой базы Гара Вячэрняя быў узняты дзяржаўны сцяг Беларусі і сцяг НАН Беларусі, паведаміў у Прэзідыум НАН Беларусі начальнік 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў, расказалі БЕЛТА ў прэс-службе Акадэміі навук.

"У працэсе выканання авіяцыйных пералётаў, разгортвання жыццядзейнасці і навуковых праграм асабовы склад 16-й экспедыцыі прадэманстраваў зладжаную камандную работу, дысцыплінаванасць і высокія маральна-валявыя якасці. Асабовы склад здаровы, сістэмы жыццезабеспячэння, сродкі транспарту і сувязі, навуковыя прыборы і абсталяванне падрыхтаваны да далейшай эксплуатацыі і працуюць у штатным рэжыме, пачата рэалізацыя ключавых навуковых праграм. На палявой базе Гара Вячэрняя ёсць неабходныя запасы паліва, прадуктаў харчавання, медыкаментаў. 18 лістапада адбылося ўрачыстае мерапрыемства - у гонар адкрыцця шаснаццатага антарктычнага сезона на флагштоках Беларускай антарктычнай палявой базы Гара Вячэрняя ўзняты дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і сцяг Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", - праінфармаваў Аляксей Гайдашоў.

30 кастрычніка 2023 года ў НАН Беларусі быў дадзены ўрачысты старт 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі. У гэтым годзе ў Антарктыду адправіліся 13 чалавек пад кіраўніцтвам вопытнага палярніка, удзельніка ўсіх папярэдніх 15 экспедыцый Аляксея Гайдашова. У складзе экспедыцыі - навуковыя супрацоўнікі НАН Беларусі (Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў, НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, Інстытута прыродакарыстання, Інстытута фізікі), БДУ, Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы і іншых арганізацый краіны. У камандзе - сем спецыялістаў, якія ўжо маюць вопыт работы ў Антарктыдзе, і шэсць навічкоў. Навуковыя супрацоўнікі складаюць палову ўдзельнікаў экспедыцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі