Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 лютага 2020, 13:25

Беларускія пагранічнікі ўдзяляюць павышаную ўвагу стану здароўя грамадзян, якія прыбываюць

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія пагранічнікі ўдзяляюць павышаную ўвагу стану здароўя грамадзян, якія перасякаюць граніцу ва ўсіх пунктах пропуску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

З асабовым складам Дзяржпагранкамітэта правялі дадатковыя заняткі па выяўленні ў пасажырапатоку асоб з прыкметамі інфекцыйных захворванняў.

Цяпер пасажыры, якія прыбываюць у Беларусь з-за мяжы праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, праходзяць абавязковы тэмпературны скрынінг. За сітуацыяй сочаць і ва ўсіх наземных міжнародных пунктах пропуску.

Пералік краін з нестабільнай санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыяй пастаянна ўдакладняецца. Людзям, якія пабывалі ў гэтых дзяржавах, удзяляецца асаблівая ўвага.

Пры выяўленні асоб з прыкметамі інфекцыйнага захворвання, такія грамадзяне будуць ізаляваны ад агульнага патоку і накіраваны ў санітарна-каранцінны пункт у пункце пропуску, дзе імі зоймецца дзяжурны ўрач.

Пагранічнікі забяспечаны ўсімі неабходнымі індывідуальнымі сродкамі абароны для работы з такімі грамадзянамі і гатовы да любых сітуацый.

Дарэчы, гэтыя меры ў цэлым не ўплываюць на прапускную здольнасць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі