Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 кастрычніка 2018, 13:59

Беларускія натарыусы 12 кастрычніка бясплатна пракансультуюць шматдзетных маці

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія натарыусы 12 кастрычніка бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных з правядзеннем натарыяльных дзеянняў, паведаміў БЕЛТА памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты Артур Стрэх.

Акцыя пройдзе з нагоды святкавання Дня маці ў Беларусі.

Жанчыны, якія выхоўваюць траіх і больш непаўналетніх дзяцей, могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору і натарыяльнае бюро краіны (у адпаведнасці з рэжымам работы) і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях, што ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

Пра поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро і час іх работы можна даведацца на сайце Беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле "Знайсці натарыуса".

Як адзначыў Артур Стрэх, падтрымка шматдзетных сем'яў - адзін з асноўных прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы, і для натарыяльнай супольнасці рэспублікі правядзенне такіх акцый стала традыцыйным. Іх мэта - прававая асвета насельніцтва і забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, умацаванне і падтрымка інстытута сям'і.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі