Сцяг Субота, 4 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 снежня 2024, 13:33

Беларускія нафтавікі пад Новы год абнавілі сутачны рэкорд праходкі горных парод

Фота "Беларуснафты"
Фота "Беларуснафты"
31 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Беларускія нафтавікі пад Новы год абнавілі сутачны рэкорд праходкі горных парод, паведамілі БЕЛТА на "Беларуснафце".

Так, за 30 снежня 2024 года 14 буравых брыгад Светлагорскага ўпраўлення буравых работ набурылі 2565 м горных парод. Пры гэтым самы важкі ўклад у дасягненне гэтага паказчыка ўнесла буравая брыгада нумар 4 (майстар буравой А. Разумаў) - 901 м.

На прадпрыемстве адзначылі ўклад усіх падраздзяленняў, зладжаную камандную работу.

"Папярэдняе дасягненне - сутачная праходка па СУБР у памеры 2091 м - было ўстаноўлена 24 снежня 2024 года. Максімальная сутачная праходка  на брыгаду (буравая брыгада нумар 9, майстар буравой А.Кужалеў) - 867 м - зафіксавана 20 кастрычніка 2024 года", - нагадалі ў Беларуснафце.

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі