ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 15 жніўня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 ліпеня 2020, 14:48

Беларускія міратворцы адправяцца ў Ліван 2 жніўня

Фота з архіва
Фота з архіва

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трое беларускіх ваеннаслужачых 2 жніўня адправяцца ў Ліван для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі ў складзе місіі Часовых сіл ААН у гэтай краіне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінабароны.

Два чалавекі будуць праходзіць службу ў штабе сектара "Захад" на пасадах спецыялістаў штаба ў складзе італьянскага кантынгента місіі. Трэці ваеннаслужачы накіроўваецца на планавую замену беларускага ўрача ў складзе ваеннага шпіталя місіі.

Перад адпраўкай ваенныя прайшлі інструктаж пад кіраўніцтвам начальніка Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Алега Воінава. Як растлумачылі ў міністэрстве, інструктаж праводзіцца, каб праверыць гатоўнасць ваеннаслужачых, а таксама паведаміць пра некаторыя асаблівасці, з якімі яны могуць сутыкнуцца ў міратворчай місіі.

Беларускія ваеннаслужачыя накіроўваюцца ў склад італьянскага кантынгента місіі ўпершыню. "Гэта стала магчымым дзякуючы падпісанню ў кастрычніку 2019 года тэхнічнага пагаднення паміж міністэрствамі абароны Беларусі і Італіі аб супрацоўніцтве ў рамках сумеснага ўдзелу ў місіі Часовых сіл ААН у Ліване", - нагадалі ў беларускім абаронным ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі