Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 красавіка 2024, 21:30

Беларускія медыкі вывучаць у Кітаі вопыт прымянення клетачных тэхналогій у анкалогіі і гематалогіі

Фота з архіва
Фота з архіва
11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія медыкі вывучаць вопыт Кітая ў прымяненні клетачных тэхналогій у анкалогіі і гематалогіі. Аб гэтым паведаміў журналістам кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра гематалогіі і перасадкі касцявога мозга, намеснік дырэктара па гематалогіі МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар Анатоль Ус, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дамовіліся з кітайскімі калегамі, што яны на бязвыплатнай аснове возьмуць нашых спецыялістаў на падрыхтоўку па клетачных тэхналогіях у клінічнай практыцы, не навуцы", - сказаў Анатоль Ус.

Паводле яго слоў, некаторыя медтэхналогіі ў КНР развіваюцца сямімільнымі крокамі. У прыватнасці, гэта датычыцца такога напрамку ў анкалогіі, у тым ліку анкалагічнай гематалогіі, як CAR-T-тэрапія - вельмі перспектыўны напрамак. Па колькасці праведзеных за апошні год даследаванняў у гэтым напрамку Кітай абагнаў ЗША.

Кіраўнік рэспубліканскага цэнтра заўважыў, што клетачыя тэхналогіі ў практычнай медыцыне прымяняюцца вельмі абмежавана. Кітайскія калегі падзеляцца вопытам менавіта практычнага прымянення клетачных тэхналогій у анкалогіі і гематалогіі.

Анатоль Ус расказаў і аб іншых прыкладах міжнароднага супрацоўніцтва. У прыватнасці, на апошнім міжнародным форуме па гематалогіі беларускія медыкі пераканалі заходніх партнёраў, у тым ліку з ЗША, прадаўжаць навуковыя праекты ў галіне практычнай медыцыны. "Нас падтрымалі. Нядаўна паступіла прапанова ўключыцца ў яшчэ адзін праект", - дадаў ён.

Адказваючы на пытанне аб сутнасці праекта, кіраўнік рэспубліканскага цэнтра растлумачыў, што ён заключаецца ў прымяненні высокатэхналагічных лякарстваў у клінічных выпрабаваннях. Размова ідзе аб прэпаратах новай генерацыі. Праект будзе шматцэнтравым. "Каб заваяваць права ўдзельнічаць у такім праекце, спачатку трэба пераканаць партнёраў за мяжой (у высокай кваліфікацыі медработнікаў. - Заўвага БЕЛТА). Уступае здаровая канкурэнцыя паміж медыцынскімі цэнтрамі", - адзначыў ён, дадаўшы, што разлічвае на добрыя вынікі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі