Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускія і кітайскія ВНУ паспяхова рэалізуюць больш як 350 дагавораў аб супрацоўніцтве - Карпенка

Грамадства 13.03.2019 | 14:50
Ігар Карпенка
Ігар Карпенка

13 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Паміж беларускімі і кітайскімі ВНУ падпісана больш за 350 прамых дагавораў аб супрацоўніцтве, якія паспяхова рэалізуюцца. Аб гэтым сказаў міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка сёння на сустрэчы з кітайскімі грамадзянамі, якія навучаюцца ў беларускіх установах адукацыі і маюць высокія дасягненні ў вучобе, навукова-даследчай і грамадскай дзейнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік ведамства падкрэсліў важнасць гэтай сустрэчы: "Сённяшняе мерапрыемства разглядаю як вельмі важнае па дзвюх прычынах. Па-першае, гэта стасункі з маладымі людзьмі, у тым ліку і з грамадзянамі Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія навучаюцца ў нас, гэта магчымасць абмеркаваць перспектывы падрыхтоўкі кадраў, абмяняцца думкамі па шырокім спектры пытанняў, якія хвалююць замежных студэнтаў. Па-другое, наша мерапрыемства асаблівае - мы прымеркавалі яго да рэалізацыі ініцыятывы Года адукацыі Беларусі ў Кітаі. Таму сімвалічна, што сустрэча са студэнтамі праходзіць у нашай галоўнай скарбніцы ведаў - у Нацыянальнай бібліятэцы".

Беларусь і Кітай развіваюць дыпламатычныя адносіны з 1992 года і такім чынам налічваюць 27 гадоў. На працягу гэтага перыяду беларуска-кітайскія адносіны развіваюцца дынамічна і рэзультатыўна. Аснову гэтага ўзаемадзеяння заклалі кіраўнікі дзяржаў - Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Старшыня КНР Сі Цзіньпін. "Дзякуючы іх намаганням сфарміраваны каласальны патэнцыял для развіцця двухбаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы адукацыі, - сказаў Ігар Карпенка. - Сумеснымі намаганнямі ўдалося істотна нарасціць дынаміку, умацаваць прамыя міжуніверсітэцкія сувязі, рэалізаваць шэраг узаемавыгадных праектаў. Рэалізуюцца двухбаковыя навуковыя праекты, сумесныя адукацыйныя праграмы. Прадугледжаны таксама акадэмічныя абмены, стварэнне сумесных адукацыйных структур і навуковых лабараторый".

Мерапрыемства праходзіць з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Цуй Цыміна, рэктараў беларускіх ВНУ, у якіх навучаюцца кітайскія студэнты.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сотавая сувязь у Беларусі Паслугі сотавай рухомай электрасувязі ў Беларусі аказваюць тры аператары: ЗАТ "БеСТ", ТАА "МТС" і УП "Велком".