Фота з архіва
13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Беларусі ў Рыме знаходзіцца ў пастаянным кантакце з 10 беларускімі грамадзянамі, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю на тэрыторыі Італіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МЗС Беларусі.
"Цяпер усе яны вызвалены з-пад варты. Пасольствам аказваецца неабходная консульска-прававая дапамога і прымаюцца меры па хутчэйшым вяртанні беларусаў на Радзіму", - расказалі ў дыпведамстве.
Раней у італьянскіх СМІ са спасылкай на рэсурс Il Giorno паведамілі аб тым, што ў прыгарадзе Мілана была спынена дзейнасць нелегальнай тытунёвай фабрыкі, на якой працавалі ў тым ліку і грамадзяне Беларусі. Для вытворчасці выкарыстоўваліся былыя складскія памяшканні. Адзначаецца, што ўмовы працы былі блізкія да рабскіх. Работнікі не маглі свабодна перамяшчацца, вароты былі заўсёды замкнёныя, у людзей забралі тэлефоны і пашпарты, вёўся пастаянны відэанагляд. Паведамляецца, што на работу ў Італію грамадзяне Беларусі трапілі па аб'яве, у якой абяцалі зарплаты да 3 тыс. еўра ў месяц. У краіну яны былі дастаўлены рознымі шляхамі праз пасрэднікаў.-0-