Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускія дзіцячыя кардыяхірургі правялі вельмі складаную аперацыю на сэрцы трохгадоваму дзіцяці

Грамадства 01.07.2019 | 13:01
Фота з архіва
Фота з архіва

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дзіцячыя кардыяхірургі правялі трохгадоваму хлопчыку вельмі складаную аперацыю на сэрцы, паведаміў журналістам дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі Канстанцін Драздоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У дзіцяці пры нараджэнні выявілі паталогію аартальнага клапана. У дарослым узросце маглі б імплантаваць механічны пратэз, але ў дзяцей такой магчымасці няма. Малышу патрэбна была працэдура Роса - Кона - вельмі складанае ўмяшанне, калі аартальны клапан замяшчаецца лёгачным, а замест лёгачнага ўшываецца біяпратэз.

"Акрамя таго, мы аднаўлялі функцыю сэрца, паколькі ў сувязі з парокам у хлопчыка левы жалудачак быў пакрыты фібрознай тканкай, якая перашкаджала яму скарачацца, і яе трэба было выдаліць. Таксама зрабілі пластыку клапана. Такім чынам, аперацыя складалася з чатырох частак, таму на такі доўгі час - 3 гадзіны 20 мінут - давялося спыніць работу сэрца", - сказаў Канстанцін Драздоўскі. Усяго аперацыя доўжылася каля 14 гадзін. Было задзейнічана 10 спецыялістаў.

У жыцці дзіцяці гэта не першая аперацыя. Пасля нараджэння хлопчык перанёс міні-інвазіўнае ўмяшанне, а праз некаторы час - адкрытае, што дало магчымасць яму выжыць і дарасці да 3 гадоў. "Гэта аперацыя планавалася даволі даўно. Яе поспех шмат у чым залежаў ад таго, як будуць праведзены анестэзія, штучны кровазварот, якім будзе выходжванне ў аддзяленні рэанімацыі, - растлумачыў Канстанцін Драздоўскі. - На шчасце, нам удалося цалкам скарыгіраваць парок. Цяпер стан пацыента стабільны, сэрца працуе ў звычайным рэжыме".

Роса - Кона - вельмі рэдкая аперацыя, якую могуць праводзіць кардыяхірургі даволі высокага ўзроўню. Часцей за ўсё правядзення міні-інвазіўных методык адразу пасля нараджэння дзіцяці з паталогіяй бывае дастаткова, каб дапамагчы. Аднак прыкладна ў 5 працэнтаў дзяцей канчаткова вырашыць праблему гэтым спосабам не ўдаецца, таму і праводзяць такія складаныя ўмяшанні.

Апошні раз аперацыя Роса - Кона ў Беларусі выконвалася ў 11-месячнага дзіцяці, яе правялі каля 10 гадоў таму. Тады дапамогу аказалі амерыканскія калегі. Сёння гэта дзіця жыве, нядаўна яму правялі пратэзаванне аартальнага клапана механічным пратэзам.

Нядаўна ў РНПЦ дзіцячай хірургіі прайшла яшчэ адна ўнікальная аперацыя. У дзіцяці выявілі гіпертрафічную кардыяміяпатыю - у дзяцей гэта паталогія сустракаецца вельмі рэдка. Часцей за ўсё такіх пацыентаў аперыруюць ужо ў дарослым узросце. "Сутнасць праблемы была ў тым, што ў дзіцяці левы жалудачак цалкам зарос мышцамі. Наша задача была выразаць новую поласць для левага жалудачка, - адзначыў Канстанцін Драздоўскі. - Калі б гэта аперацыя пацярпела няўдачу, дзіця магла б выратаваць толькі перасадка сэрца. На шчасце, нам удалося сфарміраваць нармальную поласць левага жалудачка. Пацыент пасля аперацыі адчувае сябе добра".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Тэмпературныя рэкорды Беларусі 14 кастрычніка былі пабіты тэмпературныя рэкорды ў Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Брэста.