Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 снежня 2020, 09:29

Беларускія дыпламаты ўдзельнічалі ў адкрыцці адноўленага помніка савецкім воінам у Малдове

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Малдове ўсклалі кветкі да мемарыяла савецкім воінам у Штэфан-Водскім раёна. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў пасольстве Беларусі ў Кішынёве.

Ускладанне кветак адбылося ў час афіцыйнай цырымоніі адкрыцця адноўленага мемарыяла савецкім воінам. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва Міністэрства абароны Малдовы, прадстаўнікі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі, дыпламатычнага корпуса, мясцовай адміністрацыі, пошукавых атрадаў і інш.

Прысутныя ўшанавалі памяць загінулых і адзначылі важнасць захавання гістарычнай праўды аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

У ліку тых, чые прозвішчы ўвекавечаны на мемарыяле, - тры Героі Савецкага Саюза, якія загінулі ў 1944 годзе ў баях на тэрыторыі Малдовы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі