Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 мая 2019, 11:40

Беларускія дэпутаты 23 мая разгледзяць дэкрэт аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дэпутаты на пасяджэнні 23 мая разгледзяць пытанне аб дэкрэце Прэзідэнта ад 10 мая 2019 года нумар 3 "Аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Дэкрэт выдадзены ў мэтах узмацнення мер адказнасці за карупцыйныя злачынствы. Згодна з дэкрэтам асобы, асуджаныя за іх учыненне, не падлягаюць прадстаўленню да ўмоўна-датэрміновага вызвалення або замены неадбытай часткі пакарання больш мяккім.

Усяго ў парадак дня пасяджэння ўключана 12 пытанняў. У першым чытанні плануецца разгледзець папраўкі ў закон аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння. У другім - законапраект аб змяненні закона аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях.

Прадугледжана таксама ратыфікацыя міжнародных дагавораў, у тым ліку з Азербайджанам аб супрацоўніцтве ў галіне міграцыі, з Польшчай - аб утрыманні пагранічных дарожных маставых аб'ектаў на дзяржаўнай граніцы, з Украінай - аб рэадмісіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі