Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускія дэпутаты 16 мая разгледзяць антытытунёвы дэкрэт нумар 2

Грамадства 15.05.2019 | 14:22
Фота з архіва
Фота з архіва

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 16 мая разгледзяць пытанне аб дэкрэце ад 24 студзеня 2019 года нумар 2, якім антытытунёвае заканадаўства ў Беларусі робіцца больш строгім. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Дэкрэт нумар 2 накіраваны на паслядоўнае абмежаванне даступнасці тытунёвых вырабаў, прадухіленне негатыўнага ўплыву курэння на стан здароўя насельніцтва. Дакумент прадугледжвае заканадаўчае ўрэгуляванне вытворчасці, абароту і выкарыстання электронных сістэм курэння, а таксама ўстройстваў, якія выкарыстоўваюцца для награвання тытуню без яго гарэння або тлення - сістэм для спажывання тытуню.

Усяго ў пералік пытанняў для разгляду на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў уключана 11 пытанняў. У першым чытанні парламентарыі маюць намер разгледзець папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія ўводзяць адказнасць за парушэнне заканадаўства аб біржавых здзелках, законапраект аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс аб зямлі і праект закона "Аб змяненні кодэксаў". Распрацаваны ў мэтах выканання ўказа ад 7 жніўня 2018 года нумар 305 "Аб удасканаленні прававога рэгулявання ігральнага бізнесу", ён прадугледжвае карэкціроўку КоАП і ПВКаАП. У другім чытанні будуць разгледжаны папраўкі ў закон аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека. Пералікам пытанняў прадугледжана таксама ратыфікацыя шэрага міжнародных дагавораў, у тым ліку пагаднення аб гарманізацыі заканадаўства дзяржаў - членаў ЕАЭС у сферы фінансавага рынку.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Акцыя "Увага - дзеці!" Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!". Тэрміны акцыі: 25 мая - 5 чэрвеня. Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.