Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 ліпеня 2019, 14:10

Беларускія банкі папярэджваюць аб усё больш частых выпадках махлярства ў Viber

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія банкі папярэджваюць аб усё больш частых выпадках махлярства ў Viber, інфармуе БЕЛТА.

Так, карыстальнікам Viber прыходзіць паведамленне ад падробленага акаўнту "Беларусбанк Анлайн". Акаўнт мае лагатып банка і зарэгістраваны на замежным нумары тэлефона.

Паведамленне можа мець наступны змест: "Паважаны кліент "Беларусбанка", наша служба падтрымкі спяшаецца паведаміць вам, што ў сувязі з усё больш частымі выпадкамі махлярства ваша картка заблакіравана. Баланс 0.01 BYN. Вам трэба звярнуцца ў бліжэйшае аддзяленне банка або па нашых кантактах у Viber". Або можа быць такі выгляд: "Служба падтрымкі "Беларусбанка" інфармуе, што ў сувязі з усё больш частымі махлярскімі аперацыямі па патрабаванні службы бяспекі ваша картка заблакіравана. Баланс вашай карткі 0.00 рублёў. Для разбору рэкамендуем звярнуцца ў банк або звязацца па нашых кантактах у Viber".

У сувязі з гэтым Беларусбанк заклікае кліетаў быць уважлівымі, не перадаваць трэцім асобам інфармацыю аб рэквізітах плацежных картак, лагін і пароль для ўваходу ў інтэрнэт-банкінг, 3D-пароль або аднаразовы СМС-пароль, у тым ліку шляхам уводу даных на сумніўных вэб-старонках.

Аб выпадках махлярства папярэджвае Пріорбанк, нагадваючы, што пры атрыманні такога паведамлення не трэба звязвацца з адпраўшчыкам і не перадаваць яму асабістую інфармацыю (нумар карткі, паролі ад інтэрнэт-банка і г.д.). Банк ніколі не патрабуе ні поўны нумар карткі, ні перыяд дзеяння, ні паролі ад інтэрнэт-банка. Пры неабходнасці - толькі 4 апошнія лічбы карткі і прозвішча, імя, імя па бацьку.

МТБанк таксама звяртае ўвагу кліентаў на выпадкі махлярства ў Viber з рассылкай такіх паведамленняў нібыта ад імя банка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі