Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лютага 2020, 10:42

Беларускія аграрыі гатовы да веснавой сяўбы - Хацько

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі гатовы да веснавой сяўбы. Аб гэтым у праграме "Контуры" на АНТ паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько, інфармуе БЕЛТА.

"Цяпер ідзе нядрэнная перазімоўка, мы рыхтуемся да вясны, - адзначыў кіраўнік Мінсельгасхарча. - Дзе неабходна, мы правялі папераджальныя меры па назапашанні вільгаці, ідзе назапашанне мінеральных угнаенняў, сродкаў аховы (таму што, магчыма, з улікам такога цёплага надвор'я пойдзе ранняе развіццё пустазелля і яго апрацовак давядзецца праводзіць некалькі".

Магчыма, не выключае Анатоль Хацько, вучоныя яшчэ дадуць аграрыям нейкія рэкамендацыі па правядзенні веснавых палявых работ з улікам анамальна цёплай зімы. "Іх чакаем. Але ў цэлым мы ўжо гатовы да таго, каб пачаць веснавую сяўбу", - сказаў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі