Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 лютага 2024, 10:31

Беларускія адвакаты правядуць бясплатныя кансультацыі для воінаў-інтэрнацыяналістаў

Фота з архіва
Фота з архіва
13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адвакаты Беларусі правядуць 15 лютага бясплатныя прававыя кансультацыі для воінаў-інтэрнацыяналістаў. Акцыя прымеркавана да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 35-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар БРКА Ірына Рэўт.

Кансультацыю правядуць адвакаты ўсіх тэрытарыяльных калегій у першай палавіне дня. Адвакаты Мінскай гарадской калегіі акажуць бясплатныя кансультацыі ў дыстанцыйным рэжыме ў фармаце прамых тэлефонных ліній.

Акцыя пройдзе ў форме вусных кансультацый па пытаннях грамадзянскага, сямейнага, працоўнага, жыллёвага і іншага права, не звязаных з прадпрымальніцкай дзейнасцю і не патрабуючых азнаямлення з дакументамі.

Падрабязная інфармацыя аб правядзенні акцыі ў кожным рэгіёне размешчана на сайтах тэрытарыяльных калегій адвакатаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі