ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 5 красавіка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 сакавіка 2020, 12:15

Беларускі ўрад разглядае комплекс мер для падтрымкі бізнесу на фоне каранавіруса

Фота з архіва
Фота з архіва

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі ўрад разглядае комплекс мер для падтрымкі бізнесу на фоне каранавіруса. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Дзмітрый Крутой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Урад сабраў звароты бізнес-саюзаў. "Цяпер пасектаральна абмяркоўваем з усімі асацыяцыямі, найбольш пацярпелымі кампаніямі. Ідзе вельмі актыўны працэс", - сказаў першы віцэ-прэм'ер.

Ён пакуль не стаў гаварыць пра канкрэтныя меры. "Там вельмі вялікі спіс. Плюс мы глядзім тыя рашэнні, якія прыняты еўрапейскімі краінамі, Расіяй, ЗША. Паглядзім, можа, нешта цікавае з гэтых дакументаў для сябе возьмем", - сказаў Дзмітрый Крутой, падкрэсліўшы, што пытанне трэба вырашаць аператыўна.

Паводле слоў першага віцэ-прэм'ера, пакуль складана гаварыць і пра папярэднія ацэнкі страт, якія панёс бізнес. "На мінулым тыдні і на прадпрыемствы канкрэтныя выязджалі, і рынкі маніторылі, і сітуацыю ў невялікіх кампаніях. Вялікі масіў аналітычнай інфармацыі цяпер апрацоўваем", - расказаў Дзмітрый Крутой.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі