Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускі турызм упершыню прэзентавалі на выстаўцы ў Нью-Ёрку

Грамадства 29.01.2018 | 14:48
Фота з архіва
Фота з архіва

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Турыстычны патэнцыял Беларусі ўпершыню прэзентавалі на адной з буйнейшых сусветных турвыставак New York Times Travel Show-2018, якая адбылася 26-28 студзеня ў Нью-Ёрку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме.

Міністэрства спорту і турызму і НАТ пры папулярызацыі краіны на выстаўцы зрабілі акцэнт на магчымасцях пяцідзённага бязвізавага ўезду для іншаземцаў - гэта паўплывала і на афармленне нацыянальнага стэнда. У 2017 годзе без візы ў Беларусь прыехалі амаль 80 тыс. чалавек, Злучаныя Штаты Амерыкі ўваходзяць у топ-10 краін па колькасці турыстаў, якія прыехалі па бязвізавым рэжыме.

Гасцям нацыянальнага стэнда расказалі пра беларускую прыроду і культурную спадчыну, а таксама маштабныя спартыўныя спаборніцтвы, якія прыме Беларусь у бліжэйшыя гады, - Еўрагульні-2019 і чэмпіянат свету па хакеі-2021 (будзе праводзіцца на тэрыторыі Беларусі і Латвіі).

New York Times Travel Show - буйны турыстычны кірмаш Паўночнай Амерыкі. У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел больш за 100 краін, асноўны акцэнт быў зроблены на медыцынскім і сямейным турызме.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандаль у Мінску ў святочныя дні Магазінам Мінска з 15 снежня па 15 студзеня рэкамендавана працаваць без закрыцця на рамонт і санітарны дзень.