Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 верасня 2024, 17:22

Беларускі саюз жанчын удзельнічае ў Еўразійскім жаночым форуме ў Санкт-Пецярбургу

Вольга Шпілеўская. Фота Прадстаўніцтва МТРК "Мір" у Беларусі
Вольга Шпілеўская. Фота Прадстаўніцтва МТРК "Мір" у Беларусі
18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі саюз жанчын прымае ўдзел у IV Еўразійскім жаночым форуме ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе БЕЛТА.

Міжнародная пляцоўка сабрала для дыялогу прадстаўніц больш як 130 краін. Галоўная тэма - "Жанчыны за ўмацаванне даверу і глабальнае супрацоўніцтва".

За тры дні форуму пройдзе больш як 100 мерапрапрыемстваў: тэматычныя і стратэгічныя сесіі, дыскусіі, дзелавыя снеданні, лекцыі і круглыя сталы. Упершыню на палях Еўразійскага жаночага форуму пройдуць Жаночы форум БРІКС, пасяджэнне міністраў краін БРІКС па справах жанчын, а таксама пасяджэнне Жаночага дзелавога альянсу БРІКС.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі