
12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі саюз жанчын даў старт мерапрыемствам, прысвечаным Дню Канстытуцыі, якія пройдуць у многіх рэгіёнах краіны, паведамілі БЕЛТА ў БСЖ.
"У Клічаве па ініцыятыве грамадскага аб'яднання ўжо адбылася дыялогавая пляцоўка з удзелам моладзі на тэму "Канстытуцыя - гарант суверэннай беларускай дзяржавы". У мерапрыемстве прыняла ўдзел член Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, удзельніца VI Усебеларускага народнага сходу Святлана Шутава", - расказалі арганізатары.
Члены БСЖ, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Вера Шырокая і Ірына Рынейская сустрэліся з вучнямі 10-11-х класаў сярэдняй школы нумар 18 Бабруйска. У жывой размове былі агучаны важныя і канструктыўныя напрамкі, абмяркоўваліся пытанні рэалізацыі маладзёжнай палітыкі. Школьнікам расказалі пра тое, як прымаюцца законы. Юнакоў і дзяўчат таксама вельмі цікавілі пытанні, звязаныя з выбарам прафесіі і паступленнем. Асаблівую ўвагу ў размове ўдзялілі Канстытуцыі, яе гісторыі і рэфармаванню.
Прыярытэт у мерапрыемствах Беларускага саюза жанчын, прымеркаваных да Дня Канстытуцыі, будзе аддадзены сустрэчам з вучнямі старшых класаў і студэнтамі.
Дзень Канстытуцыі - дзяржаўнае свята, якое штогод адзначаецца ў Беларусі 15 сакавіка.-0-