Сцяг Панядзелак, 2 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лютага 2019, 16:22

Беларускі і расійскі саюзы журналістаў падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі саюз журналістаў і Саюз журналістаў Расіі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Мерапрыемства прайшло ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Подпісы пад дакументам паставілі старшыня Беларускага саюза журналістаў Анатоль Лемяшонак і старшыня Саюза журналістаў Расіі Уладзімір Салаўёў.

"Гэта важны дзень для саюзаў журналістаў Беларусі і Расіі. Гэта вялікае комплекснае пагадненне, якое адкрывае новыя перспектывы для супрацоўніцтва. У нас наперадзе шмат цікавых сумесных праектаў. Мы таксама будзем аказваць адзін аднаму дапамогу ў рабоце на міжнароднай арэне", - сказаў Уладзімір Салаўёў.

Як падкрэсліў Анатоль Лемяшонак, пагадненне надасць новы штуршок супрацоўніцтву саюзаў журналістаў дзвюх краін. "Мы сябруем ужо шмат гадоў, узаемадзейнічаем, праводзім сумесныя мерапрыемствы, бываем адзін у аднаго на з'ездах. Падпісанне пагаднення выведзе гэта ўзаемадзеянне на новы ўзровень. Абодва бакі разумеюць, што ў сённяшнім свеце неабходна часцей звяраць свае арыенціры і працаваць у адным ключы. У прыватнасці, ёсць дамоўленасць, што расійскія журналісты ў час наведвання Беларусі пры кожным зручным выпадку будуць праводзіць майстар-класы для маладых беларускіх журналістаў. Мы таксама будзем актыўна ўдзельнічаць у мерапрыемствах, праводзімых Саюзам журналістаў Расіі", - адзначыў ён.

Першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі дадаў, што падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж саюзамі журналістаў - важная падзея для беларуска-расійскіх адносін. "Яно фіксуе той высокі ўзровень узаемадзеяння, узаемаразумення і супрацоўніцтва, які на сённяшні дзень існуе паміж супольнасцямі беларускіх і расійскіх журналістаў. Сапраўдную каштоўнасць пагаднення, безумоўна, прадвызначыць эфектыўнасць яго рэалізацыі на практыцы, я вельмі разлічваю, што яна будзе высокай", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі