Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 студзеня 2016, 17:35

Беларускі грамадзянін загінуў на Эльбрусе

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадзянін Беларусі, 33-гадовы Дзмітрый Рубін, загінуў на Эльбрусе. Гэту інфармацыю БЕЛТА пацвердзілі ў беларускім МЗС.

Як паведамляе 16 студзеня РІА "Кабардзіна-Балкарыя", цяпер цела загінуўшага турыста эвакуіруюць на базу ў Тэрскол.

Інфармацыя аб тым, што на вышыні амаль 4,9 тыс. м сарваўся 33-гадовы альпініст паступіла ратавальнікам 12 студзеня. Яго пошукі былі спынены з-за дрэннага надвор'я 13 студзеня. Сёння ратавальнікі эльбрускага пошукава-выратавальнага атрада знайшлі на Скалах Пастухова цела загінулага Дзмітрыя Рубіна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі