Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 мая 2022, 16:00

"Беларускі ДТСААФ - адзін з лепшых у постсавецкіх краінах": Вальфовіч на 95-годдзі арганізацыі

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі ДТСААФ - адзін з лепшых у постсавецкіх краінах. Аб гэтым у час свята "95 гадоў ДТСААФ. Мар, дзейнічай, будзь!" сказаў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы адзначаем 95-ю гадавіну нашага Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі і флоту. У Беларусі ДТСААФ - адна з самых развітых, лепшых такіх структур на ўсёй постсавецкай прасторы", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.

У Беларусі захавалі, развілі і прадаўжаюць развіваць дасягненні гэтай арганізацыі. "Гэта вельмі важна, таму што галоўная задача беларускага ДТСААФ - выхаванне сапраўдных патрыётаў краіны. У Савецкім Саюзе і цяпер у Беларусі выхаваны мільёны хлопчыкаў і дзяўчынак, якія сталі дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны і ганарацца ёю. Беларускі ДТСААФ прадаўжае выхоўваць патрыятычна настроенае пакаленне юнакоў і дзяўчат", - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.

У якасці прыкладу ён прывёў юнакоў і дзяўчат, якія ўдзельнічаюць у спартыўных секцыях і спаборніцтвах ДТСААФ. "Больш за 180 тыс. дзяцей навучаецца і выхоўваецца ў такіх секцыях. Кожны год у іх запісваюцца больш як 55 тыс. беларусаў. Гэтыя дзеці на бязвыплатнай аснове могуць развіваць свае ўменні і навыкі. Акрамя таго, ДТСААФ займаецца падрыхтоўкай юнакоў да службы ў арміі. 44 тыс. маладых вадзіцеляў прайшлі навучанне і атрымалі правы для армейскай службы. Гэта таксама адна з задач ДТСААФ", - расказаў аб задачах арганізацыі дзяржсакратар Савета бяспекі.

Ён падкрэсліў, што асабліва неабходна выхоўваць патрыятызм у моладзі. "Гэта сапраўды важна ў цяперашніх умовах інфармацыйнай вайны. На Беларусь аказваецца палітычны і інфармацыйны націск. Гэта інфармацыйная вайна ідзе за розумы маладога пакалення, каб перафармаціраваць іх свядомасць. А ў ДТСААФ дзеці бачаць праўду, ганарацца сваёй краінай і выхоўваюцца ў патрыятычным духу", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі назваў ветэранаў ДТСААФ гонарам арганізацыі. "Нядаўна мы адзначылі 9 Мая. У гады Вялікай Айчыннай вайны выхаванцы ДТСААФ таксама праявілі гераізм і мужнасць. Сёння ветэраны ў шэрагах гэтай арганізацыі прадаўжаюць выхоўваць наша маладое пакаленне", - адзначыў Аляксандр Вальфовіч.

Беларускі ДТСААФ адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні дзяржаўнай бяспекі. "Думаю, што наша арганізацыя, яе ветэраны і кіраўніцтва будуць і далей прадаўжаць выхоўваць патрыётаў краіны. Хачу яшчэ раз павіншаваць ветэранаў, выкладчыцкі склад і ўдзельнікаў ДТСААФ з 95-годдзем. Жадаю ім бадзёрасці, энергіі, імкнення зрабіць нашу краіну яшчэ лепшай, больш прыгожай і магутнай", - рэзюмаваў Аляксандр Вальфовіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі