Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 чэрвеня 2024, 13:39

Беларускі бок узгадніў з калегамі па АДКБ задумы вучэнняў арганізацыі ў Кыргызстане

Фота "Ваяр"
Фота "Ваяр"
14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 12 па 14 чэрвеня ў Кыргызстане прайшлі другія штабныя перагаворы па арганізацыі і правядзенні вучэнняў АДКБ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

На перагаворах абмеркавалі арганізацыю і правядзенне камандна-штабнога вучэння з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання (КСАР) АДКБ "Узаемадзеянне-2024", спецыяльных вучэнняў з сіламі і сродкамі разведкі "Пошук-2024" і з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Войскаў (Калектыўных сіл) АДКБ "Эшалон-2024".

У штабных перагаворах прынялі ўдзел прадстаўнікі зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Сакратарыята арганізацыі, а таксама група афіцэраў Аб'яднанага штаба АДКБ.

На перагаворах удакладнілі і ўзгаднілі задумы вучэнняў, пытанні арганізацыі кіраўніцтва, склады абучаемых органаў кіравання і падраздзяленняў нацыянальных кантынгентаў, парадак розыгрышу практычных дзеянняў, а таксама пытанні арганізацыі ўсебаковага забеспячэння.

Праведзена рэкагнасцыроўка раёна правядзення запланаваных на восень бягучага года вучэнняў: ім стане тэрыторыя вучэбна-трэніровачнага цэнтра Узброеных Сіл Кыргызстана "Эдэльвейс".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі