ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 22 верасня 2020
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 верасня 2020, 10:02

Беларуская мытня павялічыла колькасць супрацоўнікаў у пунктах пропуску на граніцы з Украінай

Фота з архіва
Фота з архіва

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская мытня прымае ўсе магчымыя меры па афармленні грузавікоў на беларуска-ўкраінскай граніцы, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

"Беларуская мытня прымае ўсе магчымыя меры для таго, каб забяспечыць максімальна хуткае перамяшчэнне грузаў і фізічных асоб праз беларуска-ўкраінскую граніцу. Павялічана колькасць супрацоўнікаў і рабочых месцаў у пунктах пропуску "Новая Рудня," "Камарын" і "Весялоўка", - паведамілі ў ДМК.

З 12 па 13 верасня беларускія мытнікі ў пункце пропуску "Новая Гута" на беларуска-ўкраінскай граніцы аформілі 900 грузавікоў. Пасля абмежавання ўкраінскім бокам руху праз гэты пункт пропуску з 14 па 15 верасня колькасць аформленых фур зменшылася прыкладна ў 3,6 раза і склала 247. "Гэта негатыўна ўплывае ў першую чаргу на эфектыўнасць і вынікі работы ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці - як перавозчыкаў, так і атрымальнікаў і адпраўшчыкаў тавараў", - адзначылі ў ДМК.

Згодна з вуснай інфармацыяй, атрыманай ад пагранічнай службы Украіны, сёння з 20.00 да канца верасня работа ўкраінскага пункта пропуску "Новыя Ярылавічы" (сумежны беларускі пункт пропуску "Новая Гута") спыняецца, праінфармавалі ў мытні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі