ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 чэрвеня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 красавіка 2020, 19:29

Беларуская кампанія закупіла ў Кітаі 50 тыс. тэстаў на каранавірус і перадала іх Міністэрству аховы здароўя

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская кампанія "ЭНЕРГА-ОІЛ" закупіла ў Кітаі 50 тыс. тэстаў на каранавірус. Медыцынскі груз прыляцеў сёння праз Стамбул у Нацыянальны аэрапорт Мінск і быў перададзены Міністэрству аховы здароўя, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Груз быў дастаўлены з Кітая турэцкай авіякампаніяй Turkish Cargo. Акрамя таго, беларуская кампанія набыла ў КНР і рыхтуе да адпраўкі 10 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Хутка таксама павінен быць падпісаны кантракт на закупку 200 тыс. масак-рэспіратараў з узроўнем абароны FFP2 і фільтрацыяй 95 працэнтаў. Прапрацоўваецца набыццё лекавых сродкаў. Агульная сума дапамогі, уключаючы тэсты, складзе каля $1 млн.

Паводле слоў намесніка міністра аховы здароўя Барыса Андрасюка, кошт прыбыўшага з Кітая грузу склаў больш за $430 тыс. "Гэта вельмі здорава. Наша краіна траціць вялізныя грошы, і любая дапамога вітаецца. Тым больш у выглядзе тэстаў", - адзначыў ён. Гэтыя вырабы будуць раўнамерна размеркаваны па лабараторыях краіны, якія праводзяць дыягностыку метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі.

Як паведамлялася, 1 красавіка ў Мінск прыляцеў самалёт з гуманітарнай дапамогай з Кітая. Тады ў Беларусь даставілі больш за 2 тыс. тэстаў на каранавірус, медыцынскія ахоўныя касцюмы, інфрачырвоныя тэрмометры, ахоўныя акуляры, аднаразовыя пальчаткі і бахілы.

Падтрымка Беларусі стала крокам кітайскага боку ў адказ на прысланыя раней у КНР беларускія грузы. "Ініцыятар - кітайскі бок. Калі КНР была ў вельмі цяжкім становішчы, наша краіна аказала гуманітарную дапамогу ў выглядзе двух паўнацэнных самалётаў. Кітай выступіў з ініцыятывай у знак падзякі, у знак дружбы нашых краін і народаў", - растлумачыў раней Барыс Андрасюк.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі