Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 сакавіка 2024, 09:06

Беларуская і кубінская моладзь актывізуюць узаемадзеянне

Фота Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра
Фота Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра
4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моладзь Беларусі і Кубы мае намер умацоўваць усебаковае ўзаемадзеянне і ўдзяляць асаблівую ўвагу эканамічным, палітычным, сацыяльным, культурным і гістарычным аспектам, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі старшыня Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Аляксандра Ганчарова.

Гэтымі днямі ў Сочы праходзіць Сусветны фестываль моладзі. У рамках яго дзелавой праграмы Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя падпісалі пагадненні аб абмене і супрацоўніцтве на перыяд 2024-2029 гадоў з Саюзам маладых камуністаў Кубы.

"Маладзёжная дыпламатыя не ведае межаў - фестываль аб'яднаў моладзь з многіх краін. Аб планах на будучыню паміж беларускай і кубінскай моладдзю сведчаць стратэгічныя дакументы, падпісаныя намі, якія вызначаюць прыярытэтныя напрамкі развіцця ўзаемадзеяння паміж БРСМ, БРПА і Саюзам маладых камуністаў Кубы. Бакі будуць супрацоўнічаць у фармаце афлайн і анлайн па арганізацыі праграм і праектаў рознай накіраванасці, што ўяўляюць узаемны інтарэс", - расказала Аляксандра Ганчарова.

Паводле яе слоў, бакі дамовіліся аб абменах праектамі ў галіне навукі, тэхналогій і інавацый, валанцёрства, аховы навакольнага асяроддзя, лічбавай трансфармацыі і іншых, што ўяўляюць узаемны інтарэс.

У бліжэйшы час партнёры распрацуюць дарожныя карты на бягучы год з улікам шматбаковых праграм маладзёжнага абмену з канкрэтнымі дзеяннямі па кожным пункце.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі