ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 18 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 студзеня 2020, 14:25

Беларуская фан-зона будзе працаваць на востраве Хакайда ў час Гульняў-2020

Фота пасольства Беларусі ў Японіі
Фота пасольства Беларусі ў Японіі

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі беларускай фан-зоны на востраве Хакайда на час летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа. Гэта ўжо як мінімум чацвёртая лакацыя, дзе можна будзе назіраць за выступленнямі беларускіх спартсменаў і адначасова азнаёміцца з культурай, традыцыямі краіны, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Японіі.

Дамоўленасць аб арганізацыі яшчэ адной фан-зоны была дасягнута на сустрэчы пасла Беларусі ў Японіі Руслана Есіна з мэрам горада Набарыбэцу. На востраве Хакайда, дзе плануецца размясціць гэту пляцоўку, будуць праходзіць алімпійскія спаборніцтвы па марафоне і спартыўнай хадзьбе.

"Акрамя трансляцыі ўдзелу беларускіх спартсменаў у спаборніцтвах будзе працаваць тэматычная фотавыстава пра Беларусь, значныя двухбаковыя падзеі, гісторыю і дасягненні айчынных алімпійцаў, падрыхтаваная Беларускім тэлеграфным агенцтвам сумесна з пасольствам Беларусі ў Японіі. Пляцоўку фан-зоны плануецца таксама выкарыстоўваць для прэзентацыі прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў, дэгустацыі нацыянальных страў і напіткаў", - адзначылі ў дыпмісіі.

Як паведамлялася, раней пасольства дасягнула дамоўленасці аб стварэнні беларускіх фан-зон у гарадах Тачыкава, Сараісі, а таксама ў Токіа - у рэстаране беларускай кухні "Мінск".

Да галоўных спартыўных стартаў 2020 года рыхтуюцца 278 беларускіх атлетаў па 28 відах спорту. Адбор на Гульні ў некаторых дысцыплінах завершыцца ў чэрвені. Алімпіяда ў японскай сталіцы пройдзе з 24 ліпеня па 9 жніўня. Плануецца разыграць 339 камплектаў медалёў у 33 відах спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі