Фота з архіва
6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава праводзіць рабочую нараду па падрыхтоўцы да ўдзелу ў чацвёртым Еўразійскім жаночым форуме, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"У Санкт-Пецярбургу 18-20 верасня пройдзе чацвёрты Еўразійскі жаночы форум. Гэты форум праводзіцца пад эгідай Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі, старшынёй арганізацыйнага камітэта з'яўляецца Валянціна Іванаўна Мацвіенка. Упершыню форум адбыўся ў 2015 годзе, - адзначыла Наталля Качанава. - За гэтыя гады форум ператварыўся ў сур'ёзную міжнародную пляцоўку, дзе кожная краіна можа данесці інфармацыю аб сітуацыі, што складваецца ў гендарнай палітыцы, як вырашаюцца пытанні падтрымкі жанчын".
Паводле слоў спікера, форум праводзіцца вельмі шырокамаштабна. "Будуць працаваць секцыі абсалютна па ўсіх напрамках. Сем секцый, іх тэматыка даволі разнапланавая: медыцына, адукацыя, культура, прамысловасць, сельская гаспадарка", - адзначыла яна.
"Мы пачалі ўжо сур'ёзную падрыхтоўку да маштабнага мерапрыемства. Цікавасць вялікая да форуму. Таму мы павінны прадставіць нашу краіну дастойна. Перш за ўсё гэта работа ў секцыях і ўдзел у пленарным пасяджэнні", - дадала Наталля Качанава.
Еўразійскі жаночы форум - аўтарытэтная міжнародная пляцоўка для дыялогу жанчын-лідараў з усіх кантынентаў і выпрацоўкі сумесных рашэнняў па актуальных пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва, устойлівага эканамічнага развіцця, асваення новых тэхналогій, забеспячэння здаровага ладу жыцця і экалагічнай бяспекі, пашырэння сацыяльных дабрачынных праектаў.
Удзельнікі форуму - жанчыны-парламентарыі, прадстаўнікі выканаўчых органаў улады, міжнародных арганізацый, дзелавых колаў, бізнесу, навуковай супольнасці, грамадскіх арганізацый і дабрачынных праектаў, аўтарытэтныя дзеячы міжнароднага жаночага руху з многіх краін свету.
Арганізатары форуму - Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі і Міжпарламенцкая асамблея дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.-0-