21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае лета сабрала чамаданы на поўдзень, і апошняя дэкада жніўня максімальна падрыхтуе беларусаў да халаднаватай і дажджлівай восені. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Да канца бягучага і ў першую палову наступнага рабочага тыдня ў выніку адвекцыі паветранай масы паўночных шырот тэмпературны фон панізіцца і ў начны час будзе вагацца ад плюс 4-6 да плюс 11-12 градусаў, толькі 22 жніўня (пятніца) у паўднёва-ўсходніх раёнах у дажджах і пры больш шчыльнай воблачнасці тэмпература паветра не апусціцца ніжэй за 13-14 градусаў цяпла, а дзённыя максімумы будуць у межах ад плюс 13-15 да плюс 20-24 градусаў. Такі тэмпературны рэжым, адстаючы на 1-6 градусаў ад кліматычнай нормы, больш будзе адпавядаць верасню", - расказалі ў Белгідрамеце.
"Разам з тым без ападкаў не абыдзецца. Пад уплывам атмасферных франтоў і няўстойлівых паветраных мас час ад часу будуць адзначацца дажджы рознай інтэнсіўнасці, месцамі прагрымяць навальніцы. Пры актыўным развіцці атмасферных працэсаў ноччу 22 жніўня (пятніца) у многіх раёнах, а днём месцамі па Гомельскай вобласці дажджы будуць дасягаць моцных крытэрыяў. У дзённы час 24 жніўня (нядзеля) месцамі па захадзе, а 25 жніўня (панядзелак) у асобных раёнах краіны дыскамфорту дабавіць моцны парывісты вецер. У начны і ранішні час у вільготным паветры месцамі па краіне будуць згушчацца непрацяглыя туманы", - падзяліліся прагнозам сіноптыкі.
У пятніцу, 22 жніўня, пераважна па паўднёвым усходзе пройдуць дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Па Гомельскай вобласці ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі пройдуць моцныя дажджы. У начны і ранішні час месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 5 градусаў па поўначы да плюс 14 градусаў па паўднёвым усходзе. Днём будзе 18-24 градусы цяпла, у паўднёва-ўсходніх раёнах - плюс 15-17.
У суботу, 23 жніўня, ноччу будзе пераважна без ападкаў, днём месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 5-12 градусаў цяпла, днём - плюс 15-22.
У нядзелю, 24 жніўня, ноччу месцамі па паўночным захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённы час месцамі па захадзе прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-18 м/с, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 5-11 градусаў цяпла, днём - плюс 14-20.

У панядзелак, 25 жніўня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. У дзённы час месцамі магчымы навальніцы і ўзмацненне ветру з парывамі 15-18 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 5-12 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 13-19 градусаў цяпла, па поўдні - да плюс 21.
У аўторак, 26 жніўня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, днём - плюс 13-20.
У сераду, 27 жніўня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 4-11 градусаў цяпла, днём будзе 13-20 градусаў вышэй за нуль, на паўднёвым захадзе - да плюс 22.-0-