Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 студзеня 2023, 09:49

Беларуска-зімбабвійскі бізнес-форум пачаў работу ў Харарэ

30 студзеня, Харарэ /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-зімбабвійскі бізнес-форум пачаў работу ў сталіцы Зімбабвэ горадзе Харарэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мерапрыемства праходзіць напярэдадні дзяржаўнага візіту ў Зімбабвэ Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Яго прыбыццё чакаецца ў другой палавіне дня. Плануецца, што сустракаць яго будзе асабіста Прэзідэнт краіны Эмерсан Мнангагва.

Пакуль жа афіцыйныя асобы і прадстаўнікі бізнес-колаў маюць магчымасць паразмаўляць і абмеркаваць напрамкі супрацоўніцтва.

Як адзначаюць у Беларускай гандлёва-прамысловай палаце, найбольш перспектыўнымі для двухбаковага ўзаемадзеяння бачацца сферы аховы здароўя, харчовай, лёгкай прамысловасці, машынабудавання, металургіі, паліўна-энергетычнай, горназдабыўной, хімічнай, дрэваапрацоўчай прамысловасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі