Фота scientificrussia.ru
18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска ў складзе экіпажа з шасці чалавек вярнулася з гадавога "палёту" на Месяц. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Інстытут медыка-біялагічных праблем РАН.
366-сутачны ізаляцыйны эксперымент SIRIUS-23, які імітаваў розныя па працягласці касмічныя палёты (чацвёрты этап міжнароднага праекта SIRIUS), завяршыўся 14 лістапада ў 13.00. Яго мэтай было вывучэнне адаптацыйных працэсаў, якія адбываюцца ў арганізме чалавека пры мадэляванні комплексу фактараў касмічнага палёту ў гермааб'екце са штучным асяроддзем пражывання. У праграму імітацыі доўгатэрміновай месячнай місіі ўваходзілі задачы па дыстанцыйным кіраванні рабатызаванымі апаратамі на паверхні спадарожніка (у тым ліку з затрымкай па часе), аблёце Месяца з пошукам месца пасадкі і правядзенню напланетных аперацый у складзе групы з чатырох чалавек.
У экіпаж увайшлі камандзір Юрый Чабатароў (Расія), бортінжынер Анжаліка Парфёнава (Расія), урач Ксенія Арлова (Расія), даследчыкі Ксенія Шышэніна (Расія), Рустам Зарыпаў (Расія) і Вольга Масціцкая (Беларусь).
У час эксперымента экіпаж правёў штатныя аперацыі па стыкоўцы і разгрузцы чатырох транспартных караблёў дааснашчэння і выканаў пяць імітацыйных выхадаў на месячную паверхню. Праведзена больш за 70 навуковых даследаванняў, даныя якіх дазволяць выявіць індывідуальную стратэгію адаптацыі арганізма да ўмоў працяглага касмічнага палёту і навукова абгрунтаваць метады прафілактыкі негатыўных уздзеянняў тэхнагеннага асяроддзя пражывання.-0-