Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 верасня 2024, 11:09

Беларуска-расійскі маладзёжны форум пройдзе ў Мінску 25-26 верасня

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ХІІ Беларуска-расійскі маладзёжны форум пройдзе ў Мінску 25-26 верасня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар ЦК БРСМ Хрысціна Сарока.

"Удзельнікамі мерапрыемства стануць каля 70 чалавек - прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі і шасці рэгіёнаў Расіі. Іх чакае насычаная двухдзённая праграма. Стартуе форум 25 верасня. На пленарным пасяджэнні будуць закрануты пытанні дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі і міжнароднага супрацоўніцтва для яе рэалізацыі. Далей удзельнікі форуму змогуць азнаёміцца з паспяховымі праектамі, дасягненнямі і інавацыямі вядучых дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў Беларусі - Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Выставачная экспазіцыя размесціцца ў бізнес-холе "Прэзідэнт-Атэля", - расказала Хрысціна Сарока.

Днём 25 верасня ўдзельнікі форуму ўскладуць кветкі каля стэлы "Мінск - горад-герой", аддаючы даніну памяці гераічнаму пакаленню продкаў, якое падарыла нам мірнае неба над галавой. Пасля чаго іх чакае экскурсія ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.  "Завершыць праграму першага дня форуму інтэлектуальна-забаўляльная віктарына Quiz Science, што ўключае шэсць тураў: "Мноства магчымасцей", "Агульныя падыходы", "Цытаты", "Мазгавы марафон", "Па слядах загадак", "Кінавізія навукі", - адзначыла сакратар ЦК БРСМ.

"У другі дзень форуму, 26 верасня,  будуць працаваць секцыі "Развіццё медыйна-інфармацыйнай дасведчанасці: новыя тэхналогіі і выклікі", "Валанцёрскі рух Расіі і Беларусі: мэты і асноўныя напрамкі дзейнасці", "Роля маладзёжных грамадскіх арганізацый ва ўмацаванні маладзёжнага супрацоўніцтва ў вырашэнні агульных праблем і выклікаў". Выступленні спікераў, абмеркаванне новых праектаў, праблемных пытанняў пройдзе ў фармаце панэльнай дыскусіі", - дадала Хрысціна Сарока.

Па выніках форуму ўсім удзельнікам будуць уручаны сертыфікаты.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі