Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 верасня 2020, 14:37

Беларуска-расійскі маладзёжны форум дэманструе адзінства маладых людзей - Старавойтава

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. VIII Беларуска-расійскі маладзёжны форум дэманструе адзінства маладых людзей Саюзнай дзяржавы. Такое меркаванне выказала першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава ў час урачыстага адкрыцця першага этапу форуму, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Устойлівае развіццё любой дзяржавы шмат у чым залежыць ад таго, наколькі маладое пакаленне падтрымлівае стратэгічны, эканамічны і палітычны курс. Форум - гэта магчымасць прадэманстраваць адзінства маладых людзей Саюзнай дзяржавы. Гэта агульнасць людзей, якія імкнуцца да супрацоўніцтва і ўзаемаразумення і хочуць паказаць, як важны мір, захаванне грамадскай стабільнасці і грамадзянскай згоды. Раз'яднанасць і варожасць параджаюць агрэсію і страх перад будучыняй. І калі ў сучасным свеце існуюць палітычныя, эканамічныя, інфармацыйныя, ваенныя пагрозы, то такія сустрэчы набываюць асаблівую ролю ва ўмацаванні даверу паміж народамі", - сказала Ірына Старавойтава.

Паводле яе слоў, Саюзная дзяржава зацікаўлена ў моладзі як у самым актыўным сацыяльным рэсурсе грамадства. "Маладым людзям прадастаўлены даволі шырокія сацыяльныя гарантыі, аднолькавыя правы і магчымасці для атрымання адукацыі. Рэалізавана шмат культурных, асветных, даследчых праектаў, ідзе актыўнае супрацоўніцтва паміж маладзёжнымі грамадскімі аб'яднаннямі", - адзначыла першы намеснік міністра.

У час работы форуму

"Форум прысвечаны важнай тэме - захаванню гістарычнай памяці. Да таго ж ён праходзіць у год 75-й Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У нас агульная перамога і гісторыя, і нам вельмі важна захаваць гэта ў памяці людзей, у нескажанай гісторыі, якую павінны перадаць наступнаму пакаленню. Гэта аснова міру і стабільнасці, - падкрэсліла Ірына Старавойтава. - Моладзь Саюзнай дзяржавы сабрала сотні ўспамінаў ветэранаў і відавочцаў вайны, стварыла тэматычныя інтэрнэт-парталы, прадставіла сямейныя прэзентацыі, біяграфічныя нарысы, разгарнула маштабную работу па рэканструкцыі помнікаў і магіл загінулых воінаў. Акрамя таго, створаны цыклы перадач, напісаны дзясяткі кніг і дапаможнікаў пра вайну, праведзены навукова-практычныя канферэнцыі".

Старшыня Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі Аляксандр Лук'янаў нагадаў, што да юбілейнай даты быў запушчаны міжнародны гісторыка-культуралагічны праект "Лічбавая зорка". "На гэтым інтэрнэт-партале карыстальнікі могуць самастойна папоўніць інтэрактыўную карту помнікаў, расказаць аб сваім рэгіёне, героях, якія абаранялі краіну ў той нялёгкі час. За паўгода пры ўдзеле 1,5 тыс. маладых людзей пераведзена ў лічбавы фармат звыш 360 памятных мясцін ад Камчаткі да Калінінграда. Больш за 60 працэнтаў алічбаваных мясцін знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. Праект плануецца маштабіраваць і далей, паколькі ён выклікаў рэзананс і цікавасць з боку грамадства", - паведаміў ён.

Першы этап VIII Беларуска-расійскага маладзёжнага форуму праходзіць сёння ў фармаце відэаканферэнцыі. Ён рэалізуецца ў рамках праграмы VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі і аб'ядноўвае 60 чалавек: па 30 ад кожнай краіны. Ва ўрачыстым адкрыцці ўдзельнічалі лідары БРСМ, асацыяцыі грамадскіх аб'яднанняў "Нацыянальны савет маладзёжных і дзіцячых аб'яднанняў Расіі", прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Беларусі і Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расіі, Савета Рэспублікі і Федэральнага агенцтва па справах моладзі.

Беларуска-расійскі маладзёжны форум праводзіцца з 2013 года па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Нацыянальнага савета маладзёжных і дзіцячых аб'яднанняў Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі